Копцеўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Чурылаўскі сельсавет)

Ко́пцеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Копцеўка.

Копцеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Копцеўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 497
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

У пачатку 1919 года ў Шамаўскай воласці пачала дзейнічаць антыбальшавіцкая «банда» на чале з белагвардзейскім афіцэрам, якая разагнала Копцеўскі сельсавет, разграміла сельгаскамуну, раздала жывёл, сельгасінвентар і іншую маёмасць жыхарам суседніх вёсак, а сябе ўзялі толькі некалькі коней. Ліквідавалі т.зв. «банду» толькі ў канцы 1919 года[1].

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чурылаўскі (Студзянецкі) сельсавет у складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чурылава. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Студзянец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пнеўшчына. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Горацкага раёна. 19 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Копцеўка, сельсавет перайменаваны ў Копцеўскі. У 1961 годзе ў склад сельсавета з Дрыбінскага сельсавета перададзены пасёлак Мікольск[2], які быў скасаваны 7 сакавіка 2008 года[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 738 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 497 чалавек[6].

Зноскі

  1. Тарасенкова, Т. И. Становление белорусской советской государственности в воспоминаниях участников событий (по материалам Государственного архива новейшей истории Смоленской области) / Т. И. Тарасенкова // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 20—22. — ISBN 978-985-08-2784-5. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў найноўшай гісторыі Смаленскай вобласці. — Ф. 142. — Воп. 2. — Спр. 122. — Л. 13—18.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 і 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.