Варашылаўскі сельсавет (Горацкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Варашы́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Лукі.

Варашылаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Горацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Лукі
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Асталопаўскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асталопава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. 20 лістапада 1934 года вёска Асталопава перайменавана ў Варашылава, а сельсавет — у Варашылаўскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ленінскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.