Рэкта (Слаўгарадскі раён)
Рэ́кта[2] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Аграгарадок
Рэкта
|
Назва
правіцьРэкта — гідронім балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як напр. Рэкта (прыток Сянны), Рэкта (прыток Лабжанкі). Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun "звязваць" (арэхі растуць "звязкамі", гронкамі)[3][4].
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 95 км ад Магілёва, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў[5]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р43.
Гісторыя
правіцьУзнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя для абслугоўвання ўчастка шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвізскія і 343 прышлыя селяніны. З 1874 года належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі і карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, яўрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходская школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытання. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходскае вучылішча[6]. У 1924—1961 гадах цэнтр Рэкценскага сельсавета.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, магазін, бар, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1].
Раней дзейнічала ДУА «Рэкцянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», знесеная да 2023 года.
Памятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў[5].
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[5].
Вядомыя асобы
правіць- Раман Цімафеевіч Кротаў[7] (1923—1999) — поўны кавалер ордэна Славы.
Зноскі
- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
- ↑ О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
- ↑ а б в г БелЭн 2001.
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 580.
- ↑ т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.
Літаратура
правіць- Рэкта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 572. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Воінскае захаванне
- Рэкта Архівавана 16 кастрычніка 2016.