Рэкта (прыток Лабжанкі)

рака ў Беларусі

Рэ́кта — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лабжанка (басейн Дняпра).

Рэкта
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 69 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°35′47,50″ пн. ш. 32°09′38,50″ у. д.HGЯO
Вусце Лабжанка
 • Месцазнаходжанне за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Шумоўка
 • Вышыня 159,7[1] м
 • Каардынаты 53°32′30,30″ пн. ш. 32°00′22,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Лабжанка → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Клімавіцкі раён
physical
Рэкта (прыток Лабжанкі)
Рэкта (прыток Лабжанкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва Рэкта балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як Рэхта, Рыхта, Рышты, Рэста, Рыста.

Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[2][3].

Блізкім чынам матываваныя і вядомыя на Верхнім Падняпроўі, Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы рачныя назвы з коранем Kek- (Чачора, Чэчэна, Чэчэта, Чэчэль), разам з іх літоўскімі аналагамі Kek-upys, Keklys[4][5]. Гэтыя назвы звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак).

Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[6].

Гідраграфія

правіць

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Рэкта. Упадае ў Лабжанку за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Шумоўка. Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Рэкта, Чапелькі, Паўлавічы, Лазовіца, Шумоўка. Каля вёскі Лазовіца на рацэ сажалка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204—205.
  3. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151.
  5. В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць