Гараднічанка
рака ў Беларусі
Гараднічанка — рака ў Гродне і Гродзенскім раёне, правы прыток Нёмана.
Гараднічанка | |
---|---|
![]() Прытокі Гараднічанкі | |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | паўночны ўсход Гродна |
Вусце | |
• Месцазнаходжанне | Гродна |
• Каардынаты | 53°40′39,20″ пн. ш. 23°49′13,70″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
![]() |

Забудова ўздоўж Гараднічанкі на мал. Н. Орды, XIX ст.
Выток — на паўночным усходзе Гродна, у раёне вёсак Малышчына, Кульбакі. Працякае праз гістарычны цэнтр[1]. У раёне пл. Леніна злучаецца з прытокам Юрысдыка (пачынаецца ў раёне вуліц Пушкіна, Дзяржынскага)[2]. Упадае ў Нёман у цэнтры Гродна, працякаючы паміж пагоркамі Каложскай царквы і Старога замку.[3]. У міжрэччы р. Гараднічанкі і р. Нёман быў заснаваны горад Гродна.
Даліна ракі ў Гродне паблізу вуліцы Ажэшка ўтварае зону адпачынку, вядомую з ХІХ ст. як «Швейцарская даліна».
Зноскі
- ↑ Хімічны маніторынг стану ракі Гараднічанка
- ↑ У Гродна вада ў рацэ Гараднічанка паступова ператвараецца ў балота Архівавана 19 чэрвеня 2011.
- ↑ Рэчка, якая стала ручаем Архівавана 4 сакавіка 2016.