Жлобінскае возера
Жло́бінскае возера[1][2] — возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, ва ўсходняй частцы горада Баранавічы. Адносіцца да басейна ракі Шчара.
Жлобінскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 184,1 м |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,15 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,4 км |
Найбольшая глыбіня | 1 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва возера балцкага паходжання, ранейшая назоўная форма — Жлобін. У пазнейшы час ля яго паўночна-заходняга берага вядомы аднайменны хутар. Назоўны адпаведнік — тапонім Жлобін на Дняпры.
Гідранімічныя адпаведнікі — літоўскае Globys (рака), прускае Globe (возера). Яны звязаныя з літоўскім globti «ахопліваць, ахінаць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *gleb(h)- «сціскаць» (ад карацейшага *gel- «сціскаць; акруглы»)[4].
Назва Жлобін з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія назвы рэк тыпу Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[3].
Нейкі з гэтых каранёў мог быць і ў адпачатнай, даперакладной назве возера Ахват (руск.: Охват), з якога выцякае Дзвіна.
Дастасаваная да возера, назва з коранем Glob- магла значыць «Круглае (возера)», а дастасаваная да ракі — «Звілістая, кружлівая (рака)». Тыпалагічна так жа сама паміж сабой дачыняюцца словы акружаць, круглы, кружляць.
У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Глоба, Глобус, Жлоба, Жлобіч[5], якія могуць быць варыянтамі кораня *glob-. З прозвішчам Жлоба звязваў назву горада Жлобін географ В. Жучкевіч[6].
Водаапісанне
правіцьПлошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Найбольшая глыбіня 1 м.
У возеры водзяцца плотка, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.
Крыніцы
правіць- ↑ Жло́бінскае возера // Блакітная кніга Беларусі. — Мінск, 1994.
- ↑ Жло́бінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 2. — Мінск, 1983.
- ↑ а б A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 357, 359—360.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 111, 146.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 124.
Літаратура
правіць- Жлобінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 282. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жлобінскае возера
- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)