Карасі (род рыб)
Карась (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Карасі (род рыб) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Карась звычайны (Carassius carassius) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцiвы гiнагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай раслiннасцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.
ПашырэннеПравіць
Выдзяляецца 2 вiды: карась звычайны, ці залаты (Carassius carassius), i карась сярэбраны (Carassius auratus), якi бывае 2 падвiдаў.
Жывуць карасі ў азёрах, рэках, сажалках. Карась залаты пашыраны ў Еўразii. Ад падвiда карася сярэбранага паходзiць акварыумная залатая рыбка (Carassius auratus auratus), што жыве ў Кiтаi; падвід Carassius auratus gibelio пашыраны ад басейна Амура да Заходняй Еўропы. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў 1948 годзе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Белы А. Карась // Праект «Наша ежа»