Карпавыя

(Пасля перасылкі з Cyprinidae)

Карпавыя (Cyprinidae) — сямейства рыб атрада карпападобных.

Карпавыя

Карп
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyprinidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163342
NCBI  7953
EOL  3198
FW  64192

Рачныя і азёрна-рачныя рыбы, пераважна чародныя. Кормяцца ў асноўным доннымі або завіслымі ў вадзе арганізмамі. Нераст звычайна на добра прагрэтых мясцінах. Многія віды маюць прамысловае значэнне.

На Беларусі самае вялікае сямейства, аб'ядноўвае 28 відаў. Найбольш пашыраныя і шматлікія лешч, гусцяра, плотка, пячкур, верхаводка, карась залаты, краснапёрка; у сажалкавых гаспадарках і прыродных вадаёмах акліматызуюцца амур белы, таўсталобікі (стракаты і звычайны), сазан.

Літаратура Правіць

  • Карпавыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.