Карпападобныя

(Пасля перасылкі з Cypriniformes)

Карпападобныя (Cypriniformes) — атрад рыб класа прамянёвапёрых. У атрадзе каля 3 тыс. відаў з шэрагу сямействаў. Вонкавы выгляд, спосаб жыцця, харчаванне, раз­мнажэнне і паводзіны адрозніваюцца вялікай раз­настайнасцю.

Карпападобныя

Карась
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cypriniformes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162846
NCBI  7952
EOL  3194
FW  64193

Апісанне

правіць

Даўжыня ад 2 см да 1,7 м. Цела ўкрыта цыклоіднай луской або голае. Вонкава падобныя да селядцовых, але ў адрозненне ад іх маюць вебераў апарат, зубы на сківіцах адсутнічаюць, магутны жавальны апарат складаецца з зубоў, што знаходзяцца на глоткавых касцях, і жаронцаў, якія дазваляюць драбіць і перамолваць цвёрдую ежу (напр., ра­кавіны малю­скаў). Цела пакры­та цыклоіднай луской ці го­лае. Рот звычайна вы­соўны, нярэд­ка маюцца вусікі. Спінны плаўнік адзін; брушныя плаўнікі знаходзяцца за груднымі, на сярэдзіне бруха. Плавальны пузыр з двума ці больш аддзеламі, злучаны з кішэчнікам.

Пашырэнне

правіць

Вядомы з трацічнага перыяду.

Пашыраны ў прэсных во­дах (у асноўным трапічных і суб­трапічных абласцей Еўразіі, Аф­рыкі і Паўночнай Аме­рыкі). Толькі нямно­гія віды з’яўляюцца прахаднымі і сустракаюцца ў мо­ры.

На Беларусі 19 родаў, 25 відаў; некаторыя віды інтрадукаваныя (амуры, таўсталобікі). Жывуць у рэках, азёрах, сажалках. Кормяцца беспазваночнымі, воднай расліннасцю, дэтрытам, ёсць драпежнікі (жэрах). Нераст адбываецца вясной і ў пачатку лета.

Промысел і развядзенне

правіць

Сярод карпападобных многа прамысловых рыб, з іх на Беларусі пашыраны гусцяра, лешч, лінь, плотка, сазан, карп, карась залаты, карась сярэбраны і інш. Аб'екты промыслу, спартыўнай лоўлі, сажалкавага і акварыумнага развядзення, акліматызацыі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць