Карась сярэбраны (Carassius auratus) — рыба сямейства карпавых. Шырока вядомая залатая рыбка (храміст сярэбранага карася) стала аб'ектам для селекцыйнай працы.
Карась сярэбраны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Carassius auratus Linnaeus, 1758
|
Сінонімы |
---|
- Carasius auratus (Linnaeus, 1758)
- Carassius auratus argenteaphthalmus Nguyen, 2001
- Carassius auratus auratus (Linnaeus, 1758)
- Carassius auratus cantonensis Tchang, 1933
- Carassius auratus wui Tchang, 1930
- Carassius burgeri Temminck & Schlegel, 1846
- Carassius carassius auratus (Linnaeus, 1758)
- Carassius chinensis Gronow, 1854
- Carassius coeruleus Basilewsky, 1855
- Carassius discolor Basilewsky, 1855
- Carassius grandoculis Temminck & Schlegel, 1846
- Carassius pekinensis Basilewsky, 1855
- Cyprinus auratus Linnaeus, 1758
- Cyprinus chinensis Gronow, 1854
- Cyprinus gibelioides Cantor, 1842
- Cyprinus langsdorfii Valenciennes, 1842
- Cyprinus maillardi Guichenot, 1863
- Cyprinus mauritianus Bennett, 1832
- Cyprinus thoracatus Valenciennes, 1842
- Neocarassius ventricosus Castelnau, 1872
|
|
Цела кароткае, высокае, пакрытае серабрыстай луской. Афарбоўка спіны цёмна-зялёная, бакі і жывот — серабрыстыя. Мае доўгі спінны плаўнік, буйную луску, шмат жаберных тычынак і пазванкоў, а таксама малую колькасць прамянёў у анальным плаўніку. Рот канечны, без вусікаў. Брушына чорная.
Дасягае максімальнай даўжыні 45 см і масы больш за 1 кг, звычайна не больш за 20 см і 350 г.
Від з велізарным сучасным арэалам, які ахоплівае Еўразію і Амерыку. Натуральным арэалам з'яўляецца Кітай, Японія, а-вы Тайвань і Хайнань. Дзякуючы штучнай гадоўлі распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Часцей прывязаны да вялікіх азёр, сустракаецца і ў вялікіх рэках.
Асаблівасці біялогііПравіць
Корміцца планктонам, дэтрытам, водарасцямі, лічынкамі насякомых, чарвякамі і іншымі бесхрыбтовымі.
Полаваспелым становіцца ва ўзросце 2-4 гадоў. Пладавітасць ад 30 да 400 тыс. ікрынак. Нераст парцыённы, звычайна ў траўні. Папуляцыя гэтага віду часта складаецца з адных самак, якія ўдзельнічаюць у нерасце з самцамі іншых відаў карповых (сазан, карась звычайны, лінь). Сперматазоід яйкаклетку ня апладняе, а толькі стымулюе развіццё яе. У патомстве атрымліваюцца адны самкі.
Жыве да 14-15 гадоў, звычайна 7-10 гадоў.
Промысел і развядзеннеПравіць
Каштоўны аб'ект промыслу і рыбаводства.
Сярэбраны карась адрозніваецца дзіўнай пластычнасцю. Кітайскі карась і яго разнавіднасці — аб'ект прыкладнога дэкаратыўнага рыбаразвядзення. Адрозніваюць больш за сотню парод залатой рыбкі. Змяняецца даўжыня цела, даўжыня і форма плаўнікоў; маюцца рыбы з вырастамі на галаве і з павялічанымі вачыма. Існуе некалькі каляровых варыяцый: чырвоная, серабрыстая, чорная і інш.
- Карасі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.