Лабжанка

рака ў Беларусі, прыток Сажа

Лабжанка, Лобжа — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 489 км². Сярэднярочны расход вады ў вусці 3,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.

Лабжанка
Характарыстыка
Даўжыня 54 км км
Басейн 489 км²
Расход вады 3,1 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°35′21″ пн. ш. 32°13′18″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Сож
 • Каардынаты 53°38′04″ пн. ш. 31°43′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
physical
Лабжанка
Лабжанка
— выток, — вусце

Асноўныя прытокі

правіць

На рацэ

правіць

Агульныя звесткі

правіць

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Недзведзь, вусце за 3 км на 3 ад вёскі Рудня. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў высокай плыні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, глыбока-ўрэзаная, шырынёй 1 — 1,2 км. Абалона двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая; яе шырыня 20 — 60 м у высокай плыні і 200—500 м на астатнім працягу. Рэчышча каналізаванае на працягу 33,2 км.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.