Клімавіцкі раён
Клімавіцкі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Клімавіцкі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на адлегласці 140 км ад абласнога цэнтра. Мяжуе з Крычаўскім, Чэрыкаўскім, Краснапольскім, Касцюковіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласці і Ершыцкім, Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Клімавічы.
Клімавіцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Клімавічы | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Дзямідаў Міхаіл Уладзіміравіч | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 64,19 %, руская 34,81 % Размаўляюць дома: беларуская 29,25 %, руская 69,59 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
28 523 чал.[1] (7-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 18,49 чал./км² (7-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,25 %, рускія — 4,34 %, іншыя — 1,41 %[1] |
||||
Плошча |
1 542,78[2] км² (6-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
174 м[3] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
ГеаграфіяПравіць
Плошча 1600 км². Тэрыторыю раёна займае Аршанска-Магілёўская раўніна. Рэльеф хвалісты. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 195—210 метраў. Найвышэйшы пункт раёна (211.7 м) знаходзіцца за 0.5 км на поўдзень ад вёскі Галічы[4]
Карысныя выкапні: 7 радовішчаў мелу, радовішча торфу, 2 радовішчы цагляных глін і суглінкаў і 3 радовішчы будаўнічых пяскоў. Пераважаюць зямлі: суглінкі — 20 %; супясчаныя — 63 % і пясчаныя — 17 %.
Клімат — умерана-кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня — −2,2° С, ліпеня — 18,5° С. Сярэдняя норма ападкаў 565,6 мм у год, пры норме 635 мм у год.
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Іпуць (са Стругам), Лабжанка і Асцёр (з Сасноўкай); а таксама Жадунька (з Крупняй), Мужычок і Сураў — правыя прытокі ракі Беседзь. На Іпуці збудаванае Малаславіцкае вадасховішча. У раёне маюцца лясныя ўрочышчы Багонск і Бліунг.
ГісторыяПравіць
У 1772—1796 і ў 1802—1923 гадах існаваў як Клімавіцкі павет у Магілёўскай і Гомельскай губернях. Як раён створаны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі (1923—1924), якая ўключала у сябе 10 адміністрацыйных раёнаў. У снежні 1923 года аб’яднаны з Чэрыкаўскім паветам у Калінінскім павеце[5].
У 1786 годзе расійскі генерал-маёр А. К. Мэер падрыхтаваў «Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства», дзе апісаў прыроду, побыт і культуру жыхароў сучасных Крычаўскага, Клімавіцкага, Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі. Рукапіс захоўваецца ў Казанскім універсітэце. Апублікаваная з скарачэннямі Е. Р. Раманавым у «Магілёўскай даўніне», 1901, вып. 2.
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва раёна складае 27,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 14,5 тыс. Усяго акрамя Клімавічаў налічваецца 161 сельскі населены пункт, 10 сельсаветаў.
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць чыгункі Орша — Унеча і Магілёў — Рослаўль; аўтамабільныя дарогі на Касцюковічы, Крычаў і Хоцімск. Тут жа праходзіць нафтаправод Унеча — Полацк (галіна нафтаправода «Дружба»).
КультураПравіць
Пачынаючы з 1996 года ў горадзе штогод праходзіць фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». З 2001 года ён носіць статус міжнароднага.
СлавутасціПравіць
Археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі ў в. Іванаўск, Стары Дзедзін, Хатовіж[6].
Помнікі гісторыі — брацкія магілы ў пас. Вялікі Мох, в. Дамамерычы, Ерашоўка, Круглае, Мілаславічы, Склімін[6].
Помнікі архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква і сядзібны дом у Клімавічах, Свята-Успенская царква ў в. Дубравіца, Свята-Ільінская царква з в. Куляшоўка, Свята-Пакроўская царква ў в. Лазовіца, Свята-Ушэсцеўская царква ў аг. Мілаславічы[7].
Вядомыя ўраджэнцыПравіць
- Павел Самуілавіч Аўраменка, беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі
- Леанід Георгіевіч Бутэлін, лётчык-знішчальнік
- Яфрэм Пятровіч Васілевіч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Клім Лазаравіч Грыневіч, беларускі паэт
- Валерый Мікалаевіч Іваноў, беларускі дзяржаўны дзеяч
- Апанас Васілевіч Кляцко, поўны кавалер ордэна Славы
- Леанід Паўлавіч Ліпінскі, беларускі гісторык
- Мікола Салаўцоў, беларускі паэт
- Міхаіл Антонавіч Старавойтаў (1923—1944), Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Якімавічы[8].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2. — С. 87—88.
- ↑ Калініская акруга // ЭГБ. — Мн.: 1997. — Т. 4.
- ↑ 6,0 6,1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 199
- ↑ БелЭн, 1999
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 338. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 198—199.