Клімавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Калінінскай акругі БССР
Клі́мавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі. Цэнтр — горад Клімавічы.
Клімавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Клімавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Клімавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 24 верасня 1926 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Клімавічы. 3 ліпеня 1925 года Клімавічы атрымалі статус горада. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Клімавіцкага гарсавета.
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.