Лабжанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Лабжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Лобжа.

Лабжанскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лобжа
Дата ўтварэння 11 красавіка 1960
Насельніцтва (2021) 626
Плошча 172,33 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Утвораны 11 красавіка 1960 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дубравіцкага (10 населеных пунктаў: Барысавічы, Ганнаўка, Гарадок, Гута, Дубравіца, Ігнатаўка, Новыя Жаркі, Папехінка, Селішча, Старыя Жаркі) і Лапатавіцкага (10 населеных пунктаў: Гразівец, Заручча, Лапатавічы, Лобжа, Муравец, Пад’елле, Рудня, Сінеж, Слабада, Чарнец) сельсаветаў[1].

СкладПравіць

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.)
Барысавічы вёска 246 90
Ганнаўка вёска 4 2
Гразівец вёска 9 7
Гута вёска 39 22
Дубравіца вёска 10 5
Заручча вёска 19 13
Лапатавічы вёска 37 22
Лобжа аграгарадок 350 130
Муравец вёска 6 5
Новыя Жаркі вёска 74 37
Пад’елле вёска 22 13
Папехінка вёска 5 2
Рудня вёска 13 8
Сінеж вёска 19 9
Старыя Жаркі вёска 3 2
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[2]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 831 чалавек[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].
Станам на 1 студзеня 2015 года ў Лабжанскім сельсавеце пражывала 856 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 626 чалавек.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Лобжанский сельский Совет
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 11 верасня 2021.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.