Дубравіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Ду́бравіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубравіца.

Дубравіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Клімавіцкі раён
Уключаў 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дубравіца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 красавіка 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Івандарскі сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Івандар. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубравіца, сельсавет перайменаваны ў Дубравіцкі. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лабжанскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Барысавічы, Ганнаўка, Гарадок, Гута, Дубравіца, Ігнатаўка, Новыя Жаркі, Папехінка, Селішча і Старыя Жаркі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.