Свята-Успенская царква (Дубравіца)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
53°34′27″ пн. ш. 31°40′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дубравіца |
Канфесія | Праваслаўе |
Архітэктурны стыль | народнае дойдідства |
Дата пабудовы | пачатак XX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000469 |
Стан | не дзейнічае |
Гісторыя
правіцьНе пазней за 1880 год у вёсцы збудавалі драўляную царкву. У 1898 годзе епіскап Місаіл наведаў прыход, па выніках чаго надрукаваў свае назіранні ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях»[1]:
Храм драўляны, па колькасці прыхаджан малаўмяшчальны, настолькі стары, што і рамантаваць нельга. Справа аб будаўніцтве новага храма вядзецца амаль 7 гадоў, але не скончана; цяпер яна знаходзіцца на разглядзе Святога Сінода. На пабудову новага храма сабрана прыхаджанамі 4000 рублёў грошай. Рызніца і начынне прыстойныя; бібліятэка невялікая. Прыхаджан абодвух палоў больш за 4000 душ.
Усе прыхаджане праваслаўныя, старанныя да храма Божага. Мясцовы святар П. скончыў семінарыю, на службе з 1855 года, старац слабагалосы; псаломшчык жа пакутуе на ўдушша. Спяваюць у царкве навучэнцы ў мясцовых школах даволі стройна. У сяле вучылішча ад Міністэрства народнай асветы; у вёсках яшчэ тры школы граматы; ва ўсіх школах навучаліся 168 чалавек — з іх 150 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак. Летапісу царкоўнага не выявілася; Астатнія ж дакументы захоўваюцца ў цэласці |
Нарэшце, у пачатку XX стагоддзя, з дрэва і без цвікоў была ўзведзена новая царква[2]. Першым настаяцелем у ёй быў святар Петухоў. У 1930-х гадах савецкія ўлады зачынілі храм. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размясцілі вясковы клуб, а ў 1950-я гады — склад і збожжасховішча[2]. Неўзабаве царкву вырашылі разабраць, але яна выстаяла. Пасля 1986 года, калі Дубравіца апынулася ў зоне радыеактыўнага забруджвання, будынак не выкарыстоўваўся[2].
Архітэктура
правіцьТвор народнага дойдідства. 3-часткавую кампазіцыю фарміруюць асноўны прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам, да якога прылягаюць больш нізкія пяцігранная алтарная частка і бабінец з каркасным прытворам пры ўваходзе. Па баках апсіды — невялікія рызніцы. Ашаляваныя ў мінулым сцены ўмацаваны брусамі-сцяжкамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.
Зноскі
- ↑ Памяць: Клімавіцкі раен: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэд.-уклад. Напрэеў Г. Л.; Рэдкал.: Баршчоў І. А. і інш — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645,[1] с. : іл. ISBN 985-09-0068-7. — С. 88.
- ↑ а б в Гісторыка-культурная спадчына Клімавіцкага раёна (руск.). Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 29 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 237.
- Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7. — С. 77.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Дубравіца) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Дубравіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Дубравіца) на сайце «Архіварта»