Двухсхільны дах
Двусхільны або вільчыкавы дах — гэта дах с двума нахіленымі к вонкавым сценам схіламі.
З трох асноўных форм дахаў (1/ аднасхільны; 2/ двухсхільны або вільчыкавы; 3/ чатырохсхільны або шатровы) двусхільны лічыцца найлепшым, таму вельмі распаўсюджаны. У такім даху кроквы абапіраюцца адна на адну, кожная пара стаіць асобна і звязваюцца пары крокваў латамі. У тарцах дах мае трохвугольныя сцены — франтоны або, інакш, шчыт. Пад дахам усталёўваецца гарышча. Асвятленне ды вентыляцыя гарышча робіцца пры дапамозе акон у франтонах і (або) на схілах, якія завуцца дахавымі.
Камбінацыі
правіцьКамбінацыя двухсхільнага ды шатровага дахаў утварае паўвальмавы дах, які па зручнасці займае прамежнае становішча паміж двухсхільным і шатровым.
Перасячэннем двух двухсхільных дахаў складаецца шматшчытавы дах.
Тыпы двухсхільных дахоў
правіцьДахі з нераўнамернымі вугламі схілаў (што значыць размяшчэннем канька не праз сярэдзіну будынка) і рознай даўжынёй карнізных навісяў ужываюцца калі заказчык жадае падкрэсліць архітэктурную асаблівасць яго жытла. Такая страха, у сэнсе дызайна, выглядае даволі арыгінальна, але ж мае недахоп - нерацыянальнасць выкарыстання гарышча.
-
Дах з рознымі вугламі схілаў
Ламаны шчытавы дах мае рацыю ў тых выпадках, калі ёсць патрэба карыстацца гарышчам у якасці мансарды. У такім выпадку павялічаны аб'ём гарышча дазваляе лёгка ўсталяваць мансарду, якую звычайна абараняюць ад вільгаці ды ўцяпляюць.
-
Ламаны шчытавы дах
Двухсхільны сіметрычны дах грунтуецца на раўнабедраным трохвугольніку. Артадаксальная форма ды непатрабавальнасць падчас будавання зрабілі яе вельмі любай не толькі для прафесійных будаўнікоў, але й для аматараў.
-
Двухшчытавы сіметрычны дах