Гусаркаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Гуса́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гусарка.

Гусаркаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гусарка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Васільеў Анатоль Леанідавіч
Кіраўнік спраў Федарэнка Валянціна Мікалаеўна
Насельніцтва (2021) 844
Плошча 146,2 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гусаркаўскі (Гусарскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Краснае, Пожар, Рэкта і Чэпелькі)[1]. 25 лістапада 2009 года скасавана вёска Пожар[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Круглае і Хацень, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лазовіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы)[4].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2015 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Азерцы вёска 5 5
Бліунг вёска 13 8
Бухоўка вёска 7 7
Востраў вёска 1 1
Гусарка вёска 58 28
Ерашоўка вёска 19 10
Зімніцы вёска 5 4
Зялёны Клін вёска 37 17
Канахоўка вёска 76 32
Круглае вёска 22 13
Паўлавічы вёска 282 112
Рэкта вёска 9 6
Селішча вёска 35 21
Свірэль вёска 62 32
Свішчава вёска 45 22
Хацень вёска 412 141
Чэпелькі вёска 7 3
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5]

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 443 чалавекі[6], з іх 95,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія[7]. Станам на 2015 год насельніцтва Гусаркаўскага сельсавета складала 1095 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 844 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 813 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  5. Гусарковский сельсовет
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.