Таццяна Пятроўна Казакова
Таццяна Пятроўна Казакова (нар. 1958, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі філолаг, гісторык літаратуры. Спецыяліст па дзейнасці Рыгора Цамблака ў Вялікім Княстве Літоўскім і яго творчай спадчыне. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт[1].
Таццяна Пятроўна Казакова | |
---|---|
Дата нараджэння | 1958 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | філалогія і гісторыя літаратуры[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1958 годзе. Працавала на філалагічным факультэце БДУ: загадчыца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: хрысціянская духоўная спадчына ў беларускай літаратуры Сярэдневякоўя, паэтыка старажытнай беларускай літаратуры, праблемы параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства[1].
Бібліяграфія
правіць- Грыгорый Цамблак: царкоўны дзеяч і пісьменнік. Мінск, 2008.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Марозаў 2022.
Літаратура
правіць- КАЗАКОВА Таццяна Пятроўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.