Унеча
Унеча — горад у Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Унецкага раёна. Насельніцтва 28,3 тыс. чалавек (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны ў вярхоўях ракі Унеча (басейн Дняпра), за 140 км на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначны вузел.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны як пасёлак пры аднайменнай чыгуначнай станцыі Палескай чыгункі на лініі Гомель — Бранск (рух з 1887 года) у Расійскай імперыі. У 1900 адкрыты рух па вузкакалейнай лініі Унеча — Старадуб (у 1927 перашыта на шырокую каляіну).
У лістападзе 1917 года ўсталявана савецкая ўлада. У красавіку 1918 года занята аўстра-германскімі войскамі. У раёне Унечы дыслакаваўся Ленінскі полк, які ахоўваў дэмаркацыйную лінію. У верасні 1918 года ва Унечы М. Шчорс фарміраваў 1-ы Украінскі савецкі полк імя І. Богуна. Быў адкрыты рух па чыгуначнай лініі Унеча — Камунары.
Валасны цэнтр Клінцаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (1924—1926), затым Бранскай губерні (1926—1929). З 1927 года рабочы пасёлак.
Пасля правядзення ў 1929 годзе лініі Харкаў — Орша, Унеча становіцца значным чыгуначным вузлом. Раённы цэнтр Бранскай акругі Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944). З 1940 года горад.
Акупіравана германскімі войскамі 17 жніўня 1941 года. Занята савецкімі войскамі 23 верасня 1943 падчас Бранскай наступальнай аперацыі. З 1944 года раённы цэнтр Бранскай вобласці.
З верасня 1943 года да сакавіка 1944 года ў горадзе знаходзілася кіраўніцтва Беларускай чыгункі. З 1936 па 1951 гады станцыя Унеча знаходзілася ў падначаленні Беларускай чыгункі, тут змяшчалася кіраўніцтва ўнецкага аддзялення руху Беларускай чыгункі.
Насельніцтва
правіць
|
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Сяргеевіч Базан, беларускі фотамастак.
- Павел Ізотавіч Якубовіч, беларускі журналіст.
Зноскі
правіць- ↑ а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ а б в г д е ё ж з Народная энциклопедия «Мой город». Унеча
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b07_14t/IssWWW.exe/Stg/z/02.htm
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://bryansk.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/bryansk/resources/0f50b5804e367fe2afe7afba5f1db840/01-10.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Унеча