Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Аляксандравіч Шчорс (25.5(6.6).1895, Сноўск — 30 жніўня 1919, каля вёскі Бялошыца, Карасценскі раён, Жытомірская вобласць, пахаваны ў Самары) — герой Грамадзянскай вайны 1918—1920 гадоў. Член Камуністычнай партыі з 1918 года.

Мікалай Аляксандравіч Шчорс
Партрэт
Род дзейнасці: ваенны
Дата нараджэння: 25 мая (6 чэрвеня) 1895
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 жніўня 1919(1919-08-30)[1] (24 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Партыя:
Аўтограф: Nikolay Shchors Signature 1919.png
Commons-logo.svg Мікалай Аляксандравіч Шчорс на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і паравознага машыніста. Скончыў ваенна-фельчарскую школу ў Кіеве (1914) і паскораны курс Віленскага ваеннага вучылішча ў Палтаве (1916). Удзельнік Першай сусветнай вайны 1914-1918, спачатку ваенны фельчар, затым малодшы афіцэр на Паўднёва-Заходнім фронце, у 1917 годзе падпаручнік. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму і ў лютым 1918 года. У Сноўску стварыў партызанскі атрад, у сакавіку — красавіку камандаваў аб’яднаным атрадам Навазыбкаўскага павета, які ў складзе 1-й рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у баях з кайзераўскімі войскамі. У верасні 1918 года сфармаваў ў раёне Унечы з асобных партызанскіх атрадаў 1-ы Украінскі савецкі полк імя Багуна. У кастрычніку — лістападзе камандаваў Багунскім палком, з лістапада 1918 года — 2-й брыгадай 1-й Украінскай савецкай дывізіі (Багунскі і Тарашчанскі палкі), якая вызваліла Чарнігаў, Кіеў і Фастаў ад войскаў Украінскай дырэкторыі. 5 лютага 1918 года Шчорс быў прызначаны камендантам Кіева і ўзнагароджаны Часовым рабоча-сялянскім урадам Украіны ганаровай зброяй. З 6 сакавіка па 15 жніўня 1919 года Шчорс камандаваў 1-й Украінскай савецкай дывізіяй, якая ў ходзе наступу вызваліла ад Арміі УНР Жытомір, Вінніцу, Жмерынку, разбіла галоўныя сілы Арміі УНР у раёне Сарны — Роўна — Броды — Праскураў, а затым летам 1919 года абаранялася ў раёне Сарны — Наваград-Валынскі — Шапятоўка ад войскаў Польшчы і Арміі УНР, але была вымушана адыходзіць на ўсход. З 21 жніўня 1919 года Шчорс — камандзір 44-й стралковай дывізіі (у яе улілася 1-я Украінская савецкая дывізія), якая абараняла Карасценскі чыгуначны вузел, што забяспечыла эвакуацыю Кіева і выхад з акружэння Паўднёвай групы 12-й арміі. Знаходзячыся на перадавых Багунскага палка, Шчорс быў забіты.

Зноскі

  1. Щорс Николай Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць