Савецка-ўкраінская вайна

Савецка-ўкраінская вайна, Бальшавіцка-ўкраінская вайна — узброены канфлікт паміж Савецкай Расіяй і Украінскай Народнай Рэспублікай (УНР) у 19171921 гадах дзеля кантролю над украінскімі землямі, былымі паўднёва-заходнімі губернямі Расійскай імперыі. Частка Украінскай рэвалюцыі. Фармальна адбылася вайна паміж прыхільнікамі незалежнай Украіны са сталіцай у Кіеве (УНР) і бальшавікамі марыянетачнай дзяржавы — Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (да 1919 года вядомай, як Украінская Народная Рэспубліка Саветаў) са сталіцай у Харкаве. Гэта прывяло да значных страт ва ўкраінскім грамадстве таго часу. Скончылася паразай Украінскай Народнай Рэспублікі, бальшавіцкай акупацыяй Украіны і ўваходжаннем УССР у склад Савецкага Саюза ў 1922 годзе.

Савецка-ўкраінская вайна
Войскі Украінскай Народнай Рэспублікі ў Кіеве, сакавік 1918 года.
Войскі Украінскай Народнай Рэспублікі ў Кіеве, сакавік 1918 года.
Дата 21 снежня 1917[1] — 30 верасня 1922[2]
Месца Украіна
Вынік Перамога бальшавікоў,
ліквідацыя УНР, стварэнне СССР
Праціўнікі
Flag of Ukraine.svg Украінская Народная Рэспубліка Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1925).svg РСФСР
Flag of the Ukrainian Soviet Socialist Republic (1919-1929).svg Украінская ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Дата ўводу савецкіх расійскіх войскаў у Харкаў
  2. Дата поўнай ліквідацыі Халаднаярскай Рэспублікі

СпасылкіПравіць