Украінская рэвалюцыя
Украінская рэвалюцыя альбо Вайна за незалежнасць Украіны — шэраг падзей, звязаных з нацыянальна-вызваленчай барацьбой украінскага народа ў 1917—1921 гадах.
Украінская рэвалюцыя | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | ||||
| ||||
Дата | 8 лістапада 1917 — 17 лістапада 1921 | |||
Месца | Украіна | |||
Вынік | Перамога бальшавікоў | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Штуршком да пачатку Украінскай рэвалюцыі стала Лютаўская рэвалюцыя ў Расійскай імперыі. Ва Украіне ўтварыўся альтэрнатыўны цэнтр улады — Украінская Цэнтральная Рада (УЦР), якая стала прадстаўнічым органам украінскіх дэмакратычных сіл і ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычную рэвалюцыю ва Украіне. Кіраўніком УЦР стаў Міхаіл Грушэўскі.
У перыяд з 1917 па 1921 гады Украіна перажыла розныя формы нацыянальнай дзяржаўнасці (УНР, Украінская дзяржава, ЗУНР), але дзяржаўную незалежнасць утрымаць не змагла. Украінскія этнічныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж СССР, Польскай Рэспублікай, Каралеўствам Румынія і Чэхаславацкай Рэспублікай. Такім чынам, Украінская нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя пацярпела паразу. Гэта параза было была следствам незгуртаванасці палітычнай эліты, незавершанасці працэсу фарміравання нацыі, адрозненняў паміж нацыянальнымі і сацыяльнымі задачамі вызвольнага руху, яго абумоўленасцю знешнімі палітычнымі і перш за ўсё ваеннымі фактарамі. Аднак, не дасягнуўшы сваёй мэты, Украінская рэвалюцыя пачала працэс фарміравання сучаснай палітычнай нацыі і адрадзіла традыцыю ўкраінскай дзяржаўнасці.