Адкрыць галоўнае меню

Клім Лазаравіч Грыневіч (5 (18) лютага 1912, в. Шасцёраўка, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 3 сакавіка 1941, Балагое Калінінскай вобласці, цяпер Цвярская вобласць, Расія; Псеўданімы: Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі) — беларускі паэт.

Клім Лазаравіч Грыневіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 18 лютага 1912(1912-02-18)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 сакавіка 1941(1941-03-03) (29 гадоў)
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Мова твораў: беларуская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы-Магілеў-Рослаў (1929—1930). У 1930 паступіў у Рагачоўскі педтэхнікум, у 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў на будаўніцтве, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газеты «Рабочий» і «Сельгасрабочы», сакратаром рэспубліканскага ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. У 1932 паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага факультэта МВПІ. Арыштаваны 16.3.1933; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі. Знаходзіўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобласці Праз два гады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Сары-Атач, потым пераехаў у Балагое. У 1937—1941 настаўнічаў у школах г. Балагое, адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Ленінградскага педінстытута. Памёр ад сухотаў.

Дэбютаваў вершамі ў 1929 (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена»). Зборнік паэзіі «На бераг» (1932) быў прыхільна сустрэты крытыкай. Вершы апошніх гадоў жыцця не захаваліся.

БібліяграфіяПравіць

  • На бераг: Паэзія. Мн., 1932.

ЛітатарураПравіць