У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Мікола (Мікалай Іванавіч) Салаўцоў (30 снежня 1937, в. Красавічы, Клімавіцкі раён - 20 студзеня 2023) — беларускі паэт.

Мікола Салаўцоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 снежня 1937(1937-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2023(2023-01-20) (85 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

З сям'i сялян. Закончыў 7 класаў Красавіцкай НСШ, потым дзесяцігодку Савініцкай СШ. Пасля заканчэння Клімавіцкага ветзаатэхнікума (ветэрынарнае аддзяленне) працаваў ветэрынарам i заатэхнікам[1]. Служыў у радах Савецкай Арміі ў горадзе Гродна.

Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў саўгасе, сакратаром камсамольскай пярвічнай арганізацыі, пяць гадоў выбіраўся першым сакратаром Клімавіцкага райкама камсамола. Быў членам бюро Магілёўскага абкама камсамола. Пасля камсамола сямнаццаць гадоў працаваў Мікалай Іванавіч старшынёй Чавускага раённага камітэта народнага кантролю, сакратаром райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі, неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў[1].

Больш дваццаці год быў журналістам на розных пасадах, а менавіта - у раённай газеце “Іскра” і прызначаўся больш пятнаццаці год галоўным рэдактарам рэдакцыі раённага радыё ў Чавускім раёне, быў яго стваральнікам[1].

Завочна закончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2006 года[1].

Памёр 20 студзеня 2023 года[3].

Творчасць

правіць

Мікола Салаўцоў піша вершы i прозу на беларускай мове. Першы верш надрукаваў у Клімавіцкай раённай газеце «Молат» у 1955 годзе пад назвай «Беларусь — мая радзіма».

Вершы яго друкаваліся ў часопісах «Работніца i сялянка», «Бярозка», «Вясёлка», у газетах «Чырвоная змена», «Магілёўская праўда» i «Магілёўскія ведамасці», у «Настаўніцкай газеце», у раённых газетах гучалі на рэспубліканскім і абласным радыё і тэлебачанні.

М. Салаўцоў з'яўляецца адным з аўтараў пяці калектыўных зборнікаў беларускіх паэтаў: «Прыдняпроўе» (1958 год), «Матчына слова» (1991 год), «Галасы Прыдняпроўя» (1991 год), «Дняпроўскія хвалі» (1993 год), «Самавар у лесе» (1995 год). Усе яны выйшлі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў горадзе Мінску. У гэтым выдавецтве выдадзены два зборнікі вершаў М.Салаўцова для дзяцей: «Вавёрчын веласіпед» (1976 год) і «Чаму плуг не ржавее» (1978 год).

У 2000 годзе выйшаў зборнік вершаў пад назвай «Азбука зорнага неба». У ім змешчаны, у асноўным, вершы аб мінулым i сённяшнім нашым дні з яго роздумамі і трывогамі, з яго марамі, са шчырай заклапочанасцю аб лепшай будучыні з яе супярэчнасцямі і з высокім рамантычна-збіральным поглядам на свет. Шмат вершаў аб каханні, аб прыродзе, аб вайне, ёсць і гумар.

Узнагароды

правіць

У 2012 г. за літаратурную працу і клопат пра беларускую мову ўзнагароджаны Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2018 г. кіраўніцтва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" ўзнагародзіла М. І. Салаўцова нагрудным знакам "За вялікі ўклад у літаратуру".

  • Азбука зорнага неба. — Магілёў: Абл. друк., 2000. — 120 с.
  • Вавёрчын веласіпед. — Мн: Маст. літ., 1976. — 32 с.
  • Чаму плуг не ржавее. — Мн.: Маст. літ., 1978. — 20 с.: іл.
  • Кветка-партызанка; Сябрам з Габрава; Родная мова; Наш сад: [ Вершы ] // Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная: Паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар i сатыра. — Мн.: Маст. літ., 1991. — С. 33-34.

Зноскі