Іскра (газета)

газета

«І́скра»газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася 10—27 чэрвеня 1925 (аднадзёнка — 31 мая 1925) у Вільні на беларускай мове. Выйшла 7 нумароў, з іх 2 канфіскаваны.

«Іскра»
Тып газета
Заснавана 10 чэрвеня 1925
Спыненне публікацый 27 чэрвеня 1925
Мова беларуская
Галоўны офіс

Змяшчала матэрыялы на актуальныя тэмы палітычнага жыцця Польшчы, Заходняй Беларусі, аналізавала знешнюю і ўнутраную палітыку польскага ўрада. Асаблівую ўвагу аддавала зямельнай рэформе і яе вырашэнню ў сейме. Апублікавала выступленні ў сейме дэпутатаў Беларускага пасольскага клуба Б. Тарашкевіча, Ф. Ярэміча, сенатара А. Назарэўскага, інтэрпеляцыі беларускіх паслоў з выпадку злоўжыванняў польскай адміністрацыі на заходнебеларускіх землях, пастановы III з’езда Кампартыі Польшчы, прапановы асобных сенатараў у абарону інтарэсаў насельніцтва Заходняй Беларусі.

Змясціла ўрыўкі з паэмы Я. Купалы «Безназоўнае», асобныя вершы А. Гурло.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць