Крычаўскі раён
Кры́чаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Крычаў.
Крычаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Крычаў | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 6 студзеня 1965 |
||||
Дата скасавання | 25 снежня 1962 | ||||
Кіраўнік | Сяргей Мікалаевіч Шацкі[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 60,66 %, руская 36,28 % Размаўляюць дома: беларуская 19,25 %, руская 76,78 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
35 133 чал.[2] (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 45,18 чал./км² (1-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 92,16 %, рускія — 6,41 %, іншыя — 1,43 %[2] |
||||
Плошча |
777,54[3] (20-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
173 м[4] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРазмешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Плошча 800 км².
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Асцёр, Чорная Натапа, Волчас, Мяртвіца, Бялянка, Добрасць, Худабычка і Лабжанка, Жураўка.
Гісторыя
правіцьУ 1786 г. рускі генерал-маёр А. К. Меер падрыхтаваў «Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства», дзе апісаў прыроду, побыт і культуру жыхароў сучасных Крычаўскага, Клімавіцкага , Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі. Рукапіс захоўваецца ў Казанскім універсітэце. Апублікаваны з скарачэннямі Е. Р. Раманавым у «Магілёўскай даўніне», 1901, вып. 2.
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Крычаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Баеўскі, Бацвінаўскі, Бельскі, Варанеўскі, Дарліўскі (Дарлінскі), Кашанскі, Крычаўскі, Маляціцкі, Паланіцкі, Прахораўскі, Сакольніцкі. 21 жніўня 1925 ўтвораны Зарубецкі і Міхеевіцкі сельсаветы, скасаваны Прахораўскі сельсавет, Дарліўскі (Дарлінскі) сельсавет перайменаваны ў Касцюшкавіцкі (Касцюковіцкі). 24 верасня 1926 года Крычаўскі сельсавет скасаваны. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 17 снежня 1931 года Крычаў набыў статус горада. У 1932 годзе скасаваны Варанеўскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Баеўскі, Бельскі, Зарубецкі, Кашанскі, Міхеевіцкі, Сакольніцкі сельсаветы, утвораны Краснабудскі і Лабковіцкі сельсаветы. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Верамейскі (Верамееўскі), Глінскі, Горацкі, Зябенскі, Лабанаўскі, Мірагошчанскі, Рэчыцкі, Ушакоўскі, Халмоўскі, Шароеўскі, Язёрскі сельсаветы скасаванага Чэрыкаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны Глінскі, Горацкі, Зябенскі, Лабанаўскі, Мірагошчанскі, Паланіцкі, Ушакоўскі, Халмоўскі, Шароеўскі, Язёрскі сельсаветы, утвораны Пільнянскі і Сормаўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, Краснабудскі сельсавет перададзены Клімавіцкаму раёну, горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Пільнянскі, Рэчыцкі і Сормаўскі сельсаветы — Краснапольскаму раёну, горад Крычаў, Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы — Мсціслаўскаму раёну, Верамейскі сельсавет — Чавускаму раёну.
6 студзеня 1965 года Крычаўскі раён утвораны зноў, уключаў горад Крычаў, Краснабудскі сельсавет Клімавіцкага раёна, горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы Краснапольскага раёна, Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы Мсціслаўскага раёна, Верамейскі сельсавет Чавускага раёна. 4 чэрвеня 1965 года ўтвораны Лабанаўскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Верамейскі, Лабанаўскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Чэрыкаўскаму раёну. 22 жніўня 1997 года горад Крычаў і Крычаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 12 верасня 2024 года Лабковіцкі сельсавет перайменаваны ў Бельскі[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва раёна складае 35 500 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 26800. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.
Гаспадарка
правіцьПрамысловасць Крычаўшчыны прадстаўлена наступнымі галінамі: паліўна-энергетычная, дрэваапрацоўчая, хімічная і харчовая.
Асноўнымі напрамкамі ў развіцці сельскай гаспадаркі раёна з’яўляецца вытворчасць збожжавых, бульбы, льну і мясамалочная вытворчасць. Сельскагаспадарчыя землі ў раёне займаюць 46,7 тыс.га, што складае 50 % агульнай зямельнай плошчы. У раёне працуюць 10 сельгаспрадпрадпрыемстваў: 9 с/г кааператываў замест былых калгасау (СВК), унітарнае камунальнае сельгаспрадпрыемства (УКСП)"Крычаўскае", 6 фермерских гаспадарак. Дзейнічаюць таксама прадпрыемствы, абслугоўваючыя сельскую гаспадарку раёна: гэта «Крычаўаграпрамтэхзаб», ААТ «Крычаўвадгас». Працуюць прадпрыемствы перапрацоўкі с/г прадукцыі: ААТ «Крычаўскі масларобчы маслазавод», мясакамбінат, Краснабудскі спіртзавод.
Транспарт
правіцьПраз раён праходзяць чыгункі Орша — Унеча і Магілёў — Рослаўль, а таксама аўтадарогі Бабруйск — Крычаў — Рослаўль, Крычаў — Мсціслаў.
Славутасці
правіць- Замкавая гара
- Палац Пацёмкіна
- Васкрасенскі храм
- Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца
- Пакроўскі храм
- Вародзькаўскі касцёл
Старшыні райвыканкама
правіць- 26 снежня 2019 — адхілены 2 красавіка 2020 — Сяргей Мікалаевіч Шацкі[6].
- з 25 чэрвеня 2020 — Андрэй Мікалаевіч Седукоў.
Вядомыя ўраджэнцы
правіць- Дзмітрый Бугаёў (1929, в. Сычык — 2017) — беларускі літаратуразнавец і крытык
- Кузьма Венедыктавіч Кісялёў — наркам замежных спраў БССР, які падпісаў акт аб утварэнні ААН ад Беларускай ССР. Нарадзіўся ў в Лабковічы. Імем К. В. Кісялёва названа школа ў вёсцы Лабковічы.
- Анатоль Дзянісавіч Гатоўчык — Герой Сацыялістычнай Працы
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ https://6tv.by/novyj-predsedatel-krichevskogo-rajispolkoma-sergej-shackij-kto-on-i-otkuda-rodom/
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 12 сентября 2024 г. № 7-12 О переименовании Лобковичского сельсовета Кричевского района Могилевской области
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
правіць- Крычаўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму Архівавана 30 снежня 2010.
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online Архівавана 24 лютага 2020.
- Славутасці на партале globustut.by
Спасылкі
правіць- Крычаўскі раён: прырода, гісторыя, этнаграфія Архівавана 27 мая 2007.
- Эканоміка раёна Архівавана 28 лютага 2009.