Асцёр (прыток Сажа)

рака ў Беларусі

Асцёр — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток Сажа. Даўжыня 274 км, у т.л. у межах Беларусі ~50 км. Плошча вадазбору 3370 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31 .

Асцёр
М. А. Атрыганьеў. «Выгляд на раку Асцёр у Магілёўскай губерні». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
М. А. Атрыганьеў. «Выгляд на раку Асцёр у Магілёўскай губерні». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Характарыстыка
Даўжыня 274 км
Басейн 3 490 км² і 3 370 км²
Расход вады 21,6 м³/с
Вадацёк
Выток Смаленскае ўзвышша
 • Каардынаты 54°18′53″ пн. ш. 32°56′40″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 53°47′53″ пн. ш. 31°45′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож
Краіна
Код у ДВР 04010000512105000012140
physical
Асцёр (прыток Сажа)
Асцёр (прыток Сажа)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Асноўныя прытокі: Сасноўка (злева).

Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша ў Рослаўскім раёне Смаленскай вобласці, цячэ па тэрыторыі Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, вусце за 2 км на ўсход ад в. Бель 1-я Крычаўскага раёна. На Беларусі цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, вышыня 10—25 м. Пойма двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км. У разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні на глыбіню 1—2,5 м тэрмінам да 8—12 сут. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань на Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.

КрыніцыПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

СпасылкіПравіць