Пачынкаўскі раён (Смаленская вобласць)

муніцыпальны раён у Смаленскай вобласці Расіі

Пачынкаўскі раён (руск.: Почи́нковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі.

Пачынкаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 30 131 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 2 380,75 км²
Пачынкаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 48149
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — горад Пачынак, знаходзіцца за 52 км ад Смаленска. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2020 года — 29 061 чал.

Пачынкаўскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Смаленскай вобласці. Мяжуе на паўночным захадзе са Смаленскім, на захадзе з Манастыршчынскім, на паўднёвым захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Шумяцкім, на паўднёвым усходзе з Рослаўльскім, на ўсходзе з Ельнінскім, на паўночным усходзе з Глінкаўскім, на поўначы з Кардымаўскім раёнамі Смаленскай вобласці.

Цэнтральная і ўсходняя частка раёна ляжыць на Смаленска-Маскоўскім узвышшы, паўночная і паўднёвая — у Верхне-Дняпроўскай і Сожска-Асцёрскай нізінах.

Зноскі