Ельнінскі раён
Е́льнінскі раён (руск.: Ельнинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ельня.
Ельнінскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1929 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПлошча раёна — 1808,15 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дарагабужскім раёнам, на паўночным усходзе з Угранскім, на захадзе з Глінкаўскім, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім, на поўдні з Рослаўльскім. На ўсходзе раён мяжуе з Калужскай вобласцю.
На тэрыторыі раёна, на тарфяным балоце «Блакітны мох» знаходзіцца выток ракі Дзясны. Таксама па тэрыторыі раёна цякуць наступныя рэкі: Ужа — левы прыток Дняпра, выток знаходзіцца на паўночны захад ад Ельні, Страна — правы прыток Дзясны, Угра — прыток Акі, Усія — левы прыток Угры, Дземіна — правы прыток Угры.
Гісторыя
правіцьУтварэнне Ельнінскага павета адбылося ў 1775 годзе. У 1928 годзе павет быў скасаваны, а ў 1929 годзе ўтвораны Ельнінскі раён.
Дэмаграфія
правіцьКолькасць насельніцтва на 2005 год — 15 784 чалавекі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьУ раёне маецца 1 гарадскае і 10 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча
Сельскія паселішчы
Транспарт
правіцьПраз тэрыторыю раёна праходзіць аднакалейная чыгуначная цеплавозная лінія: Смаленск — Сухінічы. Рэгіянальныя аўтамабільныя дарогі Р137 Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаўль (А101), Р96 Новааляксандраўскі (А101) — Спас-Дземенск — Ельня — Пачынак.
Славутасці
правіць- Царква Маці Божай Ціхвінскай у г. п. Нова-Спаскае
- Царква Св. Мікалая ў в. Уварава (колішняе Лазарава Гарадзішча)
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ельнінскі раён
- Ельнінскі раён на Radzima.org