Угранскі раён
муніцыпальны раён у Смаленскай вобласці Расіі
Угранскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на ўсходзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Угра.
Угранскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1961 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Тэлефонны код | 48137 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьМяжуе на паўночным усходзе з Цёмкінскім, на поўначы з Вяземскім, на захадзе з Дарагабужскім, на паўднёвым захадзе з Ельнінскім раёнамі Смаленскай вобласці. На поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходзе мяжуе з Юхнаўскім раёнам Калужскай вобласці. Плошча тэрыторыі — 2900 км².
Раён размешчаны на Угранскай нізіне. Рэкі: Угра, Ужрэпт, Варона, Раслаўка, Гардота, Сігоса і інш. Шмат балот. Глебы ў раёне дзярнова-слаба-, сярэдне- і моцнападзолістыя. Лясы займаюць 67,5 % тэрыторыі, пераважна хваёвыя.