Дарагабужскі раён

муніцыпальны раён у Смаленскай вобласці Расіі

Дарагабу́жскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) у Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дарагабуж.

Дарагабужскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус Муніцыпальны раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласць
Уключае 14 муніцыпальных утварэнняў
Адміністрацыйны цэнтр Дарагабуж
Дата ўтварэння 1929
Глава муніцыпальнага ўтварэння Цуранкоў Уладзімір Ягоравіч
Старшыня
раённай Думы
Нікалаеў Мікалай Мікалаевіч
Насельніцтва (2010) 29 082[1] чалавек
Шчыльнасць 16,8 чал./км²
Плошча 1 772 км²
(15-е месца)
Дарагабужскі раён на карце
Тэлефонны код 48144
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Плошча раёна складае 1,772 тыс. км².

Мяжуе з Вяземскім, Глінкаўскім, Ельнянскім, Кардымаўскім, Сафонаўскім, Угранскім і Ярцаўскім раёнамі.

Гісторыя

правіць

Раён утвораны 1 кастрычніка 1929 года ў складзе Заходняй вобласці. З 27 верасня 1937 года ў складзе Смаленскай вобласці. У 1963 раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

правіць

Насельніцтва — 29 800 чалавек (2008).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

У раёне 2 гарадскіх і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы

  1. Дарагабужскае гарадское паселішча
  2. Верхнедняпроўскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Алексінскае сельскае паселішча
  2. Міхайлаўскае сельскае паселішча
  3. Усвяцкае сельскае паселішча

Эканоміка

правіць

На тэрыторыі раёна працуюць: 12 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 5 сялянска-фермерскіх гаспадарак і 2 перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Транспарт

правіць

Рэгіянальная аўтамабільная дарога Р137 Сафонава (М1) — ДарагабужЕльняРослаўль (А101).

Памятныя мясціны

правіць
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага ў в. Алексіна.
  • Царква Св. Ціхана Задонскага і царква Увядзення ў Храм Прасв. Багародзіцы ў в. Болдзіна.
  • Царква Маці Божай Адзігітрыі ў в. Рэкты.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года

Спасылкі

правіць