Сцяг Клімавічаў
Сцяг Клімавічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Клімавічы Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 лютага 2002 года № 83.
Клімавічы | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 18 лютага 2002 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне правіць
Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у дрэўкавай частцы якога — апраўлены белай аблямоўкай герб горада Клімавічы i Клімавіцкага раёна.
Сцяг створаны ў нашы дні шляхам размяшчэння гістарычнага герба ў палотнішчы блакітнага колеру. Гербавая эмблема не зліваецца з тканінай, паколькі яна мае аблямоўку белага колеру.
Сцяг горада і раёна і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннямі Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 лютага 2001 года № 3-12 і раённага Савета дэпутатаў ад 2 сакавiка 2001 г. № 13/11[1].