Свята-Міхайлаўская царква (Клімавічы)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у горадзе Клімавічах Магілёўскай вобласці. Галоўны храм Клімавіцкага благачыння. Размяшчаецца на вуліцы Пралетарскай, 26.

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
Клімавічы. Свята-Міхайлаўская царква.jpg
53°36′22,98″ пн. ш. 31°57′27,21″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Клімавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Клімавіцкае
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўнік Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі
Дата пабудовы 1848 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000464шыфр 513Г000464
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

 
Выгляд царквы ў 1943 годзе.

Пабудавана з цэглы ў 1848 годзе[1][2]. Кіраваў будаўніцтвам Уладзіслаў Міляноўскі[3]. Па іншых звестках, храм узвялі ў 1866 годзе па распараджэнні начальніка Паўночна-Заходняга краю графа М. М. Мураўёва[4], а яго асвячэнне адбылося ў 1867 годзе. Першапачатковы праект царквы, якую збіраліся збудаваць у Клімавічах, быў рэалізаваны ў Хоцімску. У 1881 годзе царква стала саборнай.

У апісанні прыхода канца XIX стагоддзя адзначана, што «царква каменная, па колькасці прыхаджан малаўмяшчальная, з адным прастолам». У 1895 годзе адрамантавана на ахвяраванні прыхаджан, праведзена ацяпленне[5].

У 1937 годзе храм быў закрыты, з купалоў скінулі крыжы. Да вайны ў памяшканні знаходзіліся ТСААФ, малочная крама, крама з кармамі для хатніх жывёл.

У гады нямецкай акупацыі набажэнствы аднавіліся. Царква стала лагерам для ваеннапалонных. Святар Пётр Макараў пад выглядам вянчання з дапамогай мясцовых жанчын ратаваў ваеннапалонных. За гэты ўчынак Іосіф Сталін накіраваў у прыход тэлеграму, дзе выказаў падзяку святару за мужнасць, праяўленую падчас вайны. Копія тэлеграмы захоўваецца ў фонадх краязнаўчага музея[4].

У 1946 годзе царква вернута прыходу і ў 1950-я гады адноўлена пасля разбурэнняў, нанесеных ў ходзе вайны. У цяперашні час настаяцель прыхода — свяшчэннаінак Інакенцій Смалякоў, прычт — іерэй Рыгор Пашкевіч[1].

У 2017 годзе з архіпастырскім візітам храм наведаў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній[6].

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры позняга класіцызму[7]. А. М. Кулагін вызначае архітэктурны стыль будынка як сінадальны кірунак рэтраспектыўна-рускага стылю[2]. Царква складаецца з крыжовага асноўнага аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсіды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі светлавы васьмігранны барабан з купалам. Бабінец завершаны трох’яруснай вежай-званіцай (два чацверыкі і васьмярык з гранёным купалам). Купал і званіца ўвенчаны галоўкамі. Сцены атынкаваныя, завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Куты аб’ёмаў апрацаваныя буйным рустам, вокны аздобленыя ляпнымі арачкамі.

Інтэр’ер двухсветлавы, сяродкрыжжа перакрытае самкнёным скляпеннем. У дэкоры выкарыстаныя плоскія нішы, сухарыкі, раскрапоўкі ў выглядзе трохкутных франтонаў, двухколерная тынкоўка.

Галоўная рэліківія царквы — цудадзейны абраз Іверскай Прасвятой Багародзіцы, напісаны і асвечаны ў 1899 годзе. Раней на сценах храма быў яшчэ і роспіс на біблейскія тэмы.

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Список приходов Климовичского благочиния. — Могилёвская епархия Белорусской Православной Церкви. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  3. згаданы як будаўнік у кн. Слюнькова И. Н.(руск.) бел.. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. — М.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 228.
  4. 4,0 4,1 Нэлі Зігуля. Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чым могуць прывабіць турыста Клімавічы. — Мн.: Звязда, 9 студзеня 2020. (бел.) 
  5. Царкоўныя прыходы : Епіскап аб прыходах Клімаўшчыны : [1898 г.] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. — Мінск : Універсітэцкае, 1995. — С. 87—89.
  6. День Архангела Михаила. Архиерейский визит в Климовичи. — Могилёвская епархия Белорусской Православной Церкви, 21 лістапада 2017. (руск.) 
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 337

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць