Клімавіцкі краязнаўчы музей
Клімавіцкі краязнаўчы музей — музей, створаны ў горадзе Клімавічы паводле рашэння ЦК КПБ ад 11.07.1978 г. Для наведвальнікаў адкрыты 24 ліпеня 1984 г. З 1979 г. музеем кіраваў І. М. Сімакоў. З 1995 г. дырэктар Л. М. Андрушкова.
Клімавіцкі раённы краязнаўчы музей | |
---|---|
Адкрыты | 24 июля 1984 г. |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Клімавічы, Беларусь |
Адрас | 213633, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Клімавічы, вул. Савецкая, 69 |
klimovichi.museum.by/be |
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5849 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 7782 адзінкі. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 222 м², выставачнай залы — 60 м².
Найбольш цікавыя прадметы з калекцый музея: бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2-га тыс. да н.э., кнігі «Трэбнік» і «Мінеі» 2-й палавіны ХІХ в., прадметы нумізматыкі, ткацтва, народнага побыту, узоры зброі, матэрыялы пра клімавіцкія мужчынскую і жаночую гімназіі пачатку ХХ ст., творы выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя музея, размешчаная ў 6 залах, складаецца з раздзелаў: «Прырода раёна», «Далёкае мінулае», «Сацыялістычная рэвалюцыя», «Вялікая Айчынная вайна», «Прамысловасць раёна», «Знакамітыя землякі».
У музеі праводзяцца лекцыі на краязнаўчую тэматыку, экскурсіі, сустрэчы, выстаўкі, музейныя заняткі, гульнёвыя праграмы для дзяцей і школьнікаў. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі мастакоў Клімаўшчыны «Мастацкае асарці», работ навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы «Запалі сваю зорку», абразоў «Лікі святых», этнаграфічная «З бабулінага куфэрка» і інш.