Рэвізская душа
Рэві́зская душа́[1] — адзінка рэвізскага ўліку мужчынскага насельніцтва Расійскай імперыі, існавала з 1718 да 1887 год (у Сібіры да 1899 года).
Тэрмін узнік у сувязі з заменай падворнага абкладання падушным падаткам. У выніку рэвізій складаліся так званыя рэвізскія сказкі на асоб, якія ўлічваліся рэвізіямі і атрымалі назву рэвізскія душы. Кожная рэвізская душа лічылася наяўнай да наступнай рэвізіі нават у выпадку смерці чалавека (адсюль — "мёртвыя душы").
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Рэвізская душа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 546. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.