Рэвізская сказка

Рэвізская сказка — пайменныя спісы насельніцтва рэвізуемага населенага пункта або маёнтка ў Расійскай імперыі XVIII-XIX стагоддзяў. Рэвізская сказка была першасным матэрыялам буйных рэвізій, нават агульнаімперскага масштабу. Змяшчала звесткі пра колькасць, геаграфічнае размяшчэнне, саслоўны і нацыянальны склад насельніцтва, а таксама ўзрост і сямейнае становішча. Асноўныя звесткі рэвізскіх сказак абагульняліся па паветах і губернях. Рэвізскія сказкі — каштоўныя гістарычныя крыніцы.

Літаратура

правіць