Магілёўская мульда

Магілё́ўская му́льда (ад назвы горада Магілёў) — адмоўная тэктанічная структура другога парадку, частка Аршанскай упадзіны. Выдзелена ў 1962 годзе пад назвай Магілёўская ўпадзіна, Магілёўскай мульдай названа ў 1967 годзе. Магілёўская мульда — ізаметрычная спадзістая структура, адасобленая ў давалынскіх адкладах платформавага чахла; па вышэйляжачых адкладах выдзяляецца паўднёва-заходняе крыло Маскоўскай сінеклізы. Абмежавана на поўначы Цэнтральнааршанскім горстам, на поўдні і ўсходзе — Жлобінскай седлавінай, Суражскім і Ярцаўскім выступамі Варонежскай антэклізы.

Тэктанічныя структуры Беларусі

Памеры мульды 100×90 км. Максімальная глыбіня апускання паверхні фундамента па геафізічных дадзеных 1,4 км. Да краёў паверхня плаўна ўздымаецца да адзнак 1100—1200 м. У межах мульды вылучаны лакальныя падняцці паверхні фундамента. Складзена адкладамі верхняга пратэразою, якія перакрыты адкладамі сярэдняга і верхняга дэвону, верхняй юры, мелу, кайназою. Пачала фарміравацца ў сярэднерыфейскі час.

Літаратура правіць