Паршынскі сельсавет
Па́ршынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Паршына.
Паршынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Паршына |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 20 чэрвеня 1966 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 305 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Будскага сельсавета[1].
20 чэрвеня 1966 года ўтвораны зноў у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Паршына ў складзе 13 населеных пунктаў: 7 населеных пунктаў (Іванова, Нівішчы, Паляшчыцы, Паршына, Пуплы, Тосна і Целяшоўка) Будскага сельсавета і 6 населеных пунктаў (Азаравічы, Вялікая Каралёўка, Кузавіна, Малая Каралёўка, Равячына і Тушкава) Панкратаўскага сельсавета[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад новаўтворанага Горацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Азаравічы, Іванова, Нівішчы, Тосна і Тушкава)[3]. 21 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Горацкага сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Іванова, Нівішчы і Тосна)[4]. 13 чэрвеня 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Горацкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Буды, Задарожжа, Кацялёва, Кварцяны, Славікі і Сураўцова)[5]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Ленінскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка), з Горскага сельсавета — вёска Малое Марозава[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1685 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных прунктаў) — 1305 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-3 Об изменении границ Горского, Ленинского, Паршинского, Ходоровского сельсоветов и упразднении Горецкого сельсовета Горецкого района
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.