Краснадарскі край
Краснадарскі край (руск.: Краснодарский край) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўднёвым захадзе Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі. Утвораны 13 верасня 1937 года. Мяжуе з Растоўскай вобласцю, Стаўрапольскім краем, Карачаева-Чаркескай Рэспублікай, Рэспублікай Адыгея і Абхазіяй. Адміністрацыйны цэнтр — Краснадар, буйныя гарады: Сочы, Новарасійск, Армавір. У Краснадарскім краі знаходзіцца найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі — станіца Канеўская (44,3 тыс. чал.).
Краснадарскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Краснодарский край | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Гімн Краснадарскага краю[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 13 верасня 1937 | ||||
Кіраўнік | Веньямін Іванавіч Кандрацьеў | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | MSD, Еўропа/Масква[d][2] і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KDA | ||||
Тэлефонны код | 861[3] і 862[3] | ||||
Код аўтам. нумароў | 23, 93 і 123 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
![]() |
Геаграфія
правіцьКраснадарскі край размешчаны ў заходняй частцы Каўказа, з паўднёвым захадзе абмываецца Чорным морам, з паўночнага захада — Азоўскім морам. Берагавая лінія Чорнага мора параўнальна роўная (асабліва на поўдні), толькі на поўначы вылучаюцца Геленджыкская і Цэмеская бухты і паўвостраў Абраў. Больш парэзана берагавая лінія ў Керчанскім праліве, дзе ў Таманскі паўвостраў ўдаецца аднайменны заліў, і ля Азоўскага мора з ліманамі Ейскім, Бейсугскім і інш.
Тэрыторыя Краснадарскага края складаецца з горнай (1/3) і раўніннай частак. Горная частка адносіцца да заходняй часткі Вялікага Каўказа. Яе ўтвараюць параўнальна невялікі адрэзак высакагорнага Заходняга Каўказа з паўднёвымі і паўночнымі схіламі і перадгор’ямі і сярэдняй вышыні горы Чарнаморскага Каўказа (паўночна-заходні ўскраек Вялікага Каўказа). Высакагор’е цягнецца ад вярхоўя р. Мзымта да г. Фішт (2867 м). Тут Галоўны хрыбет (г. Псеашхо, 3256 м) мае альпійскі характар рэльефу; на поўнач размяшчаюцца больш нізкія 988 масівы Бакавога (Перадавога) хрыбта і перадавыя грады тыпу куэст (Скалісты хрыбет і інш.). Раўнінная частка Краснадарскага края адносіцца да Заходняга Перадкаўказзя і ўтворана Кубана-Прыазоўскай нізінай (вышыня да 120 м), Прыкубанскай нахільнай раўнінай, дэльтай Кубані і Таманскім паўвостравам з невысокімі (да 164 м) складчатымі градамі і гразевымі вулканамі. На ўсходзе — Стаўрапольскае ўзвышша.
Галоўная рака — Кубань, якая прымае злева шмат прытокаў (Уруп, Лаба, Белая і інш.), З рэк Чарнаморскага ўзбярэжжа найбольшая — Мзымта. Рэкі выкарыстоўваюцца для гідраэнергетыкі, арашэння палёў (у нізоўі Кубані). Для рэгулявання сцёку Кубані збудаваныя вадасховішча — Тшчыкскае, Шапсугскае і Краснадарскае. У высакагор’і Заходняга Каўказа азёры Кардывач і Абраў. На Таманскім паўвостраве і ўзбярэжжы Азоўскага мора — азёры-ліманы.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 9 лютага 2017.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20210513133711/https://www.consultant.ru/document/cons_doc_LAW_417998/2ff7a8c72de3994f30496a0ccbb1ddafdaddf518/
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ Оценка численности постоянного населения на 1 января 2025 г. и в среднем за 2024 г. и компоненты её изменения — Росстат, 2025.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснадарскі край
- Афіцыйны сайт Адміністрацыі Краснадарскага края Архівавана 30 лістапада 2012.