Кардывач
Кардывач (руск.: Кардыва́ч) — другое па велічыні возера ў Краснадарскім краі Расіі. Возера размешчана ля падножжа паўднёвага схілу Галоўнага Каўказскага хрыбта на вышыні 1838 метраў над узроўнем мора, за 44 км ад пасёлка Красная Паляна на тэрыторыі Адлерскага раёна горада Сочы і Каўказскага дзяржаўнага прыроднага біясфернага запаведніка.
Кардывач | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 0,36 км |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 06030000311109100000159 |
![]() |
Возера размешчана ў горнай катлавіне, акружанай гарамі: з захаду вяршыняй Лаюб (2970 м), з поўначы і ўсходу Кардывацкім горным вузлом (вяршыні Цындышха (3139,5 м), Кардывач Галоўная (3140,5 м) і Кардывач Вузлавая), з паўднёвага ўсходу хрыбтом Кутэхеку. Возера ўтворана ў выніку руху ледавікоў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |