Веньямін Іванавіч Кандрацьеў

Веньямі́н Іва́навіч Кандра́цьеў (руск.: Вениамин Иванович Кондратьев) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Губернатар Краснадарскага края з 22 верасня 2015 года.

Веньямін Кандрацьеў
руск.: Вениамин Кондратьев
кіраўнік адміністрацыі Краснадарскага края[d]
з 22 красавіка 2015
Папярэднік Аляксандр Мікалаевіч Ткачоў[d]
Нараджэнне 1 верасня 1970(1970-09-01) (53 гады)
Імя пры нараджэнні Веньямін Іванавіч Кандрацьеў
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Дружбы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 верасня 1970 года ў горадзе Пракоп’еўску Кемераўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філолаг, выкладчык рускай мовы», у 1995 годзе той жа ўніверсітэт па спецыяльнасці «юрыст».

На дзяржаўнай службе з 1994 года. Працаваў у юрыдычным аддзеле упраўлення справамі адміністрацыі Краснадарскага края з 1994 па 1995 год, з 1995 года — у прававым упраўленні адміністрацыі Краснадарскага краю. З 2001 па 2003 год — намеснік кіраўніка апарата, начальнік прававога ўпраўлення адміністрацыі Краснадарскага краю. Са жніўня 2003 года працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка адміністрацыі Краснадарскага края па пытаннях маемасных, зямельных і прававых адносін. З 30 ліпеня 2014 года на працы ў Галоўным упраўленні федэральнай маемасці РФ Упраўлення справамі Прэзідэнта РФ. З студзеня 2015 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення федэральнай маемасці Упраўлення справамі прэзідэнта РФ, з 12 сакавіка 2015 года — намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[1].

Асабістае жыцце правіць

Жанаты, двое дзяцей. Свае рэлігійныя погляды вызначае як праваслаўныя[2].

Зноскі

Спасылкі правіць