Мінск (гасцініца)

гасцініца

«Мінск» — гасцініца ў Мінску, размешчаная на паўночна-ўсходнім боку плошчы Незалежнасці, па адрасе праспект Незалежнасці, 11.

Славутасць
Мінск
53°53′48″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сталінская архітэктура
Архітэктар Г. Баданаў, прыбудова - Г. Сысоеў. Дз. Кудраўцаў, С. Мусінскі
Дата пабудовы 1958 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000160шыфр 713Г000160
Сайт hotelminsk.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У пачатку ХХ стагоддзя на месцы гасцініцы «Мінск» знаходзіліяся невялікі дом Шапіра (рог Захар’еўскай і Каломенскай вуліц, 37/5), у якім размяшчалася гасцініца «Нова-Берлін» (архітэктар Курвуазье) на 9 нумароў, якая належалая некаму Гордану[1], і дом Пераца з майстэрняй і крамай абутку М. Я. Фрыдлянда, які скупляў рамесныя вырабы збяднелых шаўцоў[2].

Гасцініца «Мінск» пабудавана ў 1958 г. (архіт. Г. Баданаў) з цэглы. Будынак размяшчаўся на праспекце і плошчы імя Леніна, меў 6 паверхаў і 265 нумароў на 447 месцаў. Гасцінічны комплекс быў адным з найбольш добраўпарадкаваных і камфартабельных устаноў падобнага тыпу, паколькі ў кожным нумары быў прадугледжаны поўны санвузел, тэлефон, тэлевізар, у будынку знаходзіліся рэстаран, кафэ, кругласутачны буфет[1].

Другі корпус быў пабудаваны і пачаў функцыянаваць у 1969 годзе, меў 7 паверхаў (адзін тэхнічны) і 105 нумароў на 324 месцы. Ва ўсіх нумарах — тэлефон, тэлевізар, поўны санвузел (акрамя пяці нумароў). На шостым паверсе размяшчаўся рэстаран, на першым — кафэ, на чатырох паверхах — буфеты[1]. У 1991 годзе была праведзена рэканструкцыя нумароў корпуса № 1[1].

У 1995 годзе гасцінічны комплекс «Мінск» увайшоў у структуру Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 2001 годзе быў унесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[1].

У сакавіку 2001 года пачалася рэканструкцыя гасцінічнага комплексу «Мінск», якая доўжылася да снежня 2002 года. 18 снежня 2002 года камітэт стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам спорту і турызму прысвоілі гасцініцы катэгорыю «4 зоркі»[1].

20 снежня 2002 года адбылося афіцыйнае адкрыццё гатэля пасля рэканструкцыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі[1].

2 снежня 2021 года гасцініца ўвайшла ў чорны спіс Еўрасаюза[3]. 20 снежня «Мінск» ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[4]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[5][6].

Архітэктура

правіць

Уяўляе сабой шасціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады вырашаны ў простых лаканічных формах. Пластычную выразнасць надаюць лоджыі на 5—6-м паверхах. Уваход вылучаны асіметрычна размешчаным арачным парталам на вышыню 1—3-га паверхаў, дэкарыраваным архівольтам. Будынак пастаўлены на масіўным гранітным цокалі, сцены завершаны карнізам спрошчанага профілю. На 3—6-м паверхах размешчаны жылыя нумары на 1—2 месцы, на 1-м і 2-м — вестыбюль з прасторным холам, рэстаран, кафэ, службовыя і дапаможныя памяшканні.

 
Корпус 1969 года

У 1969 г. прыбудаваны дадатковы шасціпавярховы Г-падобны ў плане корпус (архіт. Г. Сысоеў. Дз. Кудраўцаў, С. Мусінскі). Кампазіцыя фасадаў заснавана на чляненні гарызантальных і вертыкальных жалезабетонных рэбраў, галоўны ўваход вылучаны вынасным казырком.

У скверы перад будынкам гасцініцы ў 1977 г. з боку вуліцы Свярдлова пабудаваны фантан «Юнацтва».

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць