Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў
Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў (нар. 22 кастрычніка 1931, в. Пакроўка, Гайскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 мая 2005) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Аксаны Ткачук.
Дзмітрый Пятровіч Кудраўцаў | |
Дата нараджэння: | 22 кастрычніка 1931 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 25 мая 2005 (73 гады) |
Жонка: | Аксана Фёдараўна Ткачук |
Альма-матар: | |
Месца працы: |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1958 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. У 1958—1960 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1960—1975 годзе ў інстытуце «Мінскпраект», у 1975—1978 годах ў інстытуце «Белжылпраект», з 1978 года ў інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў).
ТворчасцьПравіць
Асноўныя работы (усе ў Мінску): 9-павярховы жылы дом з магазінам «1000 дробязей» (1959), 11-павярховыя жылыя дамы на бульвары Луначарскага (1965—1972), 2-я чарга гасцініцы «Мінск» (1969; усе ў сааўтарстве), забудова 3-й чаргі Ленінскага праспекта (1970), будынкі НДІ сродкаў аўтаматызацыі на праспекце Ф. Скарыны (1977, у сааўт.), музычнай школы па вул. Радзістаў (1973), рэканструкцыя будынка тэатра імя Я. Купалы (1977), інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Незалежнасці (1981, у сааўт.).
ЛітаратураПравіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.