Белжылпраект
Інстытут «Белжылпраект» — навукова-даследчае праектна-пошукавае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[1].
Інстытут «Белжылпраект» | |
---|---|
Тып | Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 16 кастрычніка 1973 |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 17 |
Ключавыя постаці |
Дырэктар Жеймо Дзяніс Алегавіч |
Галіна | Архітэктура |
Матчына кампанія | Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь |
Сайт | belzil.by |
Віды дзейнасці прадпрыемства
правіць- Стварэнне, карэкціроўка і зацвярджэнне праектаў і спадарожных дакументаў для правядзення рэканструкцыі, капітальнага рамонту, а таксама для ажыццяўлення работ па мадэрнізацыі нежылой і жылой забудовы;
- Будаўніцтва будынкаў рознага прызначэння ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, прапісанымі на заканадаўчым узроўні;
- Правядзенне мерапрыемстваў па кантролі якасці (абследаванне канструкцый на наяўнасць дэфектаў і заган, стварэнне тэхнічнага заключэння, правядзенне здымкі з выкарыстаннем цеплавізійнага абсталявання);
- Правядзенне інжынерных работ, неабходных для атрымання тапографа-геадэзічных дадзеных пра рэльеф мясцовасці, ужо пабудаваныя будынкі і збудаванні і іншыя элементы планіроўкі мясцовасці;
- Распрацоўка дызайну, пераддрукарская падрыхтоўка, стварэнне друкаваных матэрыялаў рэкламнага і ня рэкламнага характару, паслядрукарская апрацоўка прадукцыі;
- Карэкціроўка існуючых і стварэнне новых нарматываў па працы, тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў і тэхналагічных карт, якія змяшчаюць усе неабходныя дадзеныя і інструкцыі для супрацоўнікаў, якія выконваюць тыя ці іншыя віды работ[2].
Гісторыя
правіць16 кастрычніка 1973 года Пастановай Савета Міністраў БССР № 327 быў створаны Беларускі інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР[3].
З 1 снежня 1973 года прадпрыемства прыступіла да вытворчай дзейнасці.
У 1983 годзе ўсе падраздзяленні і майстэрні, якія размяшчаліся ў розных кутках горада пераехалі ў запраектаваны інстытутам новы будынак па вул. Апанскага, 17 (цяпер Кальварыйская)[3].
Крыніцы
правіць- ↑ РУП «Институт «Белжилпроект», УНП 100048299 (руск.)
- ↑ Белжилпроект (руск.)
- ↑ а б История предприятия
Літаратура
правіць- «Белжилпроект» // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.