Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінжылкамга́с Белару́сі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які каардынуе рэалізацыю палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы[1].
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | Мінск, вул. Берсана, 16 |
Тып арганізацыі | міністэрства |
Кіраўнікі | |
Міністр | Генадзь Аляксеевіч Трубіла |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 25 жніўня 1991 |
Папярэднік | Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР |
https://www.mjkx.gov.by/ |
Асноўныя задачы
правіць- Фарміраванне і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду;
- Ажыццяўленне мер па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне абыходжання з камунальнымі адходамі;
- Ажыццяўленне адзінай дзяржаўнай палітыкі па ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і прадастаўленні грамадзянам жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- Ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў частцы кіравання дзяржаўным жыллёвым фондам, выкарыстання і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў, у тым ліку з дапамогай арганізацыі і правядзення капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў;
- Забеспячэнне развіцця канкурэнтных (рыначных) адносін у галіне эксплуатацыі жыллёвага фонду;
- Правядзенне адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі па развіцці і функцыянаванні аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паслуг у галіне пахавальнай справы, а таксама па пытаннях эксплуатацыі, утрымання і рамонту вуліц населеных пунктаў;
- Своечасовае, поўнае і якаснае прадастаўленне спажыўцам комплексу жыллёва-камунальных паслуг[1].
Структура цэнтральнага апарата міністэрства
правіць- Упраўленне эканомікі
- Упраўленне камунальнай гаспадаркі і энергетыкі
- Упраўленне жыллёвай гаспадаркі
- Аддзел юрыдычнай працы і кадраў
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян, СМІ
- Аддзел метадалогіі бухгалтарскага ўліку
Арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству
правіць- ДВА «Белводаканал»
- РУП «Інстытут «Белжылпраект»
- УП «Белкамунпраект»
- Дзяржаўны цэнтр «Жылкам»
- Рэспубліканскі інфармацыйны цэнтр ЖКГ
- Дзяржаўная ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў»