Аксана Фёдараўна Ткачук

архітэктар
(Пасля перасылкі з Аксана Ткачук)

Аксана Фёдараўна Ткачу́к (нар. 10 чэрвеня 1933, г. Ленінград, РСФСР, СССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976). Жонка архітэктара Дзмітрыя Кудраўцава.

Аксана Фёдараўна Ткачук
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1933(1933-06-10) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Аксана Ткачук нарадзілася 10 чэрвеня 1933 года ў г. Ленінградзе ў сям’і служачага. Бацька працаваў у праектным інстытуце эканамістам, а маці — на заводзе. У 1941 годзе Аксана мусіла пайсці ў 1-ы клас, дзеці з бабуляй з’яжджалі ў пачатку года на дачу, але калі пачалася вайна, ім прыйшлося вярнуцца ў горад. Бацька неўзабаве эвакуіраваўся з інстытутам на Урал, а сям’я засталася ў Ленінградзе. Перажыла ў блакадным Ленінградзе галодную зіму 19411942 гадоў, пасля чаго сям’я Аксаны была эвакуіравана ва ўральскі горад Таўду[1].

У Ленінград вярнуліся толькі ў 1946 годзе. Аксана пайшла ў пяты клас, а на наступны год стала вучыцца ў сярэдняй мастацкай школе пры Акадэміі мастацтваў. У 1952 годзе яна паступіла на архітэктурны факультэт Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры (выкладчыкі І. І. Фамін, Я. А. Левінсан[ru], С. Барутчаў[2]). У 1958 годзе Аксана Ткачук абараніла дыпломны праект «Палац моладзі» і стала працаваць у інстытуце «Ленаблпраект», а праз год пераехала да мужа Дзмітрыя Кудраўцава ў Мінск[1].

З 1960 года працавала ў інстытуце «Мінскпраект», у 19771983 гадах галоўны мастак Мінска, адначасова намеснік галоўнага архітэктара горада[3].

У 19841991 гадах мастак па інтэр’ерах у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце, распрацоўвала інтэр’еры грамадскіх будынкаў. У 19922002 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[2].

Член Саюза архітэктараў з 1961 года[2].

Творчасць правіць

 
Рэстаран «Журавінка»

Кіраўнік аўтарскага калектыву праектаў будынкаў Інстытута народнай гаспадаркі (19641974), жылых дамоў па вул. Старавіленскай (19771979; сааўтары У. М. Тарноўскі, А. В. Шорап[2]), будынка Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі (1981; сааўтар У. М. Тарноўскі[2])[3], Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў народнай гаспадаркі (1982)[4], Палаца культуры вытворчага тонкасуконнага аб’яднання (1984), планіроўкі і забудовы мікрараёнаў Ракаўская шаша 6 і 7 у Мінску. Сярод інш. работ (у сааўтарстве): праекты рэстарана «Журавінка» (1969) у Мінску, рэканструкцый Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1985), будынкаў 19 ст. па вул. Камсамольскай ў Мінску (1999) і інш[3].

У 2003 годзе Аксане Фёдараўне прапанавалі распрацаваць праект рэканструкцыі кінатэатра «Радзіма» пад драматычны тэатр «Дзе-Я?». Былі рэканструяваны фасады будынка, створаны два залы — дзіцячай драматычнай студыі і глядзельны на 180 месцаў[1] (праектаванне ў 2004—2005; сааўтар Т. А. Шорап).

Узнагароды правіць

Заслужаны архітэктар БССР (1976), узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР[1] (1980)[4].

Зноскі

  1. а б в г К 80-летию со дня рождения
  2. а б в г д Нитиевский Александр Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б в Ткачук Аксана Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  4. а б Ткачук Оксана Федоровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць