Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — тэатр у Мінску, размешчаны па вуліцы Мяснікова, 44. Адзін з двух беларускіх музычных тэатраў (разам з Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі).

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Выява лагатыпа
Заснаваны 1970
Наведвальнікі
  • 136 100 чал. (2018)[1]
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак Сцяг Беларусі Мінск, вул. Мяснікова, 44
Архітэктар Аксана Фёдараўна Ткачук і Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі
Кіраўніцтва
Дырэктар Сяргей Пукіта
Мастацкі кіраўнік Адам Мурзіч
Галоўны рэжысёр Міхаіл Кавальчык
Галоўны дырыжор Юрый Галяс
Галоўны балетмайстар Кацярына Фадзеева, Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч
Галоўны хормайстар Святлана Пятрова
Сайт Афіцыйны сайт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Створаны ў 1970 годзе. Адкрыўся 17 студзеня 1971 года спектаклем "Пяе «Жаўранак»" кампазітара Юрыя Семянякі. Да 2000 года меў назву «Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі».

У тэатры пастаўлена больш ста спектакляў. У тым ліку, твораў нацыянальнай класікі: аперэты (Юрый Семяняка «Паўлінка», Рыгор Сурус «Несцерка» і «Судны час»), мюзіклы (Уладзімір Кандрусевіч «Шклянка вады» і «Джулія») і інш.

Архітэктура

правіць

Будынак тэатра быў пабудаваны ў ліпені 1981 года. Кіраўнік архітэктурнага праекта — А. Ткачук, калектыў праекта: архітэктар У. Тарноўскі[3], інжынер В. Кацнельсон.

Будынак мае асіметрычную кампазіцыю з раўнацэннымі фасадамі, што абумоўлена яго размяшчэннем у гістарычнай забудове і ўключэннем у аб’ём будынка былога клуба тонкасуконнага камбіната. У прыбудаваным новым аб’ёме знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і развітая сцэнічная група памяшканняў. Архітэктурнае і колеравае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце глухіх плоскасцей сцен, абліцаваных белым вапняком, з певялікімі вітражамі і з цёмнага каменю цокалем.

 
Уваходная група з алегарычнымі скульптурамі муз

Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе параднага партала з бронзавай скульптурнай групай «Музы» (скульптар Л. Зільбер). Статуі вынесены на кансолях над уваходам, уносяць у архітэктуру будынка пластычнасць і адухоўленасць[3].

 
Фае
 
Частка глядзельнай залы

Інтэр’ер багата дэкарыраваны: выкарыстаны светлы мармур, гіпсавыя ўстаўкі, залацістае шкло, латунь, габеленавая заслона (мастакі А. Кішчанка і А. Більцюкова), дэкаратыўныя рэльефы на партале сцяны калонах фае (архітэктар А. Ткачук, скульптар Ю. Якубовіч)[3].

Перад будынкам — фантан з дэкаратыўнымі маскамі (скульптар М. Бяляеў). У двары бронзавая дэкаратыўная кампазіцыя «Батлейка» (скульптар Л. Зільбер;). Традыцыйныя персанажы старажытнага беларускага тэатра лялек выкананы ў народнай, гратэскавай манеры[3].


Кіраўніцтва

правіць

Дырэктары

правіць

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі

правіць

Галоўныя дырыжоры

правіць

Галоўныя балетмайстары

правіць

Галоўныя мастакі

правіць

Вядомыя салісты

правіць

Рэпертуар

правіць

Зноскі

  1. Тэатры Беларусі | 27.03.2019
  2. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  3. а б в г Л. Г. Лапцэвіч, І. С. Мельнік. 246. Тэатр музычнай камедыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць