Адкрыць галоўнае меню

Аксана Фёдараўна Ткачук

(Пасля перасылкі з А. Ткачук)

БіяграфіяПравіць

Аксана Ткачук нарадзілася 10 чэрвеня 1933 года ў г. Ленінградзе ў сям’і служачага. Бацька працаваў у праектным інстытуце эканамістам, а маці — на заводзе. У 1941 годзе Аксана мусіла пайсці ў 1-ы клас, дзеці з бабуляй з’яжджалі ў пачатку года на дачу, але калі пачалася вайна, ім прыйшлося вярнуцца ў горад. Бацька неўзабаве эвакуіраваўся з інстытутам на Урал, а сям’я засталася ў Ленінградзе. Перажыла ў блакадным Ленінградзе галодную зіму 19411942 гадоў, пасля чаго сям’я Аксаны была эвакуіравана ва ўральскі горад Таўду[1].

У Ленінград вярнуліся толькі ў 1946 годзе. Аксана пайшла ў пяты клас, а на наступны год стала вучыцца ў сярэдняй мастацкай школе пры Акадэміі мастацтваў. У 1952 годзе яна паступіла на архітэктурны факультэт Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры. У 1958 годзе Аксана Ткачук абараніла дыпломны праект «Палац моладзі» і стала працаваць у інстытуце «Ленаблпраект», а праз год пераехала да мужа Дзмітрыя Кудраўцава ў Мінск[1].

З 1960 года працавала ў інстытуце «Мінскпраект», у 19771983 гадах галоўны мастак Мінска, адначасова намеснік галоўнага архітэктара горада[2]. У 1980-я гады архітэктар у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце, распрацоўвала інтэр’еры грамадскіх будынкаў. У 1990-я гады стварыла сваю творчую майстэрню[1].

ТворчасцьПравіць

Кіраўнік аўтарскага калектыву праектаў будынкаў Інстытута народнай гаспадаркі (19641974), жылых дамоў па вул. Старавіленскай (19771979), будынка Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі (1981), Палаца культуры вытв. тонкасуконнага аб’яднання (1984), планіроўкі і забудовы мікрараёнаў Ракаўская шаша 6 і 7 у Мінску. Сярод інш. работ (у сааўтарстве): праекты рэстарана «Журавінка» (1969) у Мінску, рэканструкцый Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1985), будынкаў 19 ст. па вул. Камсамольскай ў Мінску (1999) і інш[2].

У 2003 годзе Аксане Фёдараўне прапанавалі распрацаваць праект рэканструкцыі кінатэатра «Радзіма» пад драматычны тэатр «Дзе-Я?». Былі рэканструяваны фасады будынка, створаны два залы — дзіцячай драматычнай студыі і глядзельны на 180 месцаў[1].

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 К 80-летию со дня рождения
  2. 2,0 2,1 Ткачук Аксана Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.

ЛітаратураПравіць