Аляксандр Пятровіч Сасноўскі

Аляксандр Пятровіч Сасноўскі (нар. 19 верасня 1955, г. Магілёў) — беларускі дырыжор, педагог.

Аляксандр Пятровіч Сасноўскі
Дата нараджэння 19 верасня 1955(1955-09-19) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, педагог

Біяграфія правіць

Скончыў у 1978 годзе Беларускую кансерваторыю па класе Х. Абраміса, у 1983 годзе Ленінградскую кансерваторыю па класе Ю. Цеміркана. У 1981—1991 і з 1993 дырыжор, з 1994 галоўны дырыжор Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. 3 1988 адначасова мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі. 3 1994 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць правіць

Творчасці Сасноўскага ўласцівы прафесійнае майстэрства, артыстызм, актыўнасць дырыжорскай волі, эмацыянальнасць і экспрэсія. Выразная мануальная тэхніка і ўяўная лёгкасць выканання — характэрныя рысы яго індывідуальнага стылю, якія абумоўліваюць высокую якасць гучання аркестра і зладжанасць музычн.-тэатр. ансамбля. Пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены аперэты «Фраскіта[ru]» Ф. Легара (1984), «Мільянерка» Я. Глебава (1987), «Клоп» У. Дашкевіча[ru] (1988), «Хэло, Долі![ru]» Дж. Германа[ru] (1992), «Халопка  (руск.)» М. Стрэльнікава[ru] (1994), «Шклянка вады» У. Кандрусевіча (1995), «Цыганскі барон[ru]» І. Штрауса (1997), «Дарагая Памэла» М. Самойлава, «Севастопальскі вальс» К. Лістова, «Цалуй мяне, Кэт!» К. Портэра (усе 1998), «Даратэя» Ц. Хрэннікава (2000), опера «Viva la mamma!, або Пікантныя кашмары тэатральнага жыцця» Г. Даніцэці (1993), балеты «Штраусіяна» на музыку Штрауса (1992), «Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена (1995), «Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына (1998) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць